Нацыянальная авіякампанія Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Etihad Airways спыніць выкананне рэйсаў Абу-Дабі — Мінск — Абу-Дабі пачынаючы з 24 сакавіка 2017 года, паведамілі ў мінскім офісе авіякампаніі.

Маршрут Абу-Дабі — Мінск быў адкрыты авіякампаніяй ў жніўні 2008 года з частатой тры рэйсы на тыдзень. У 2013 годзе частата выканання рэйсаў была павялічаная да штодзённай.

«З 17 студзеня 2017 года рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень — па аўторках, чацвяргах і нядзелях, а з 24 сакавіка рэйс закрываецца», — удакладнілі прадстаўнікі Etihad Airways.

«Бягучая эканамічная сітуацыя аказала негатыўны ўплыў на аб'ём даходаў, які апусціўся ніжэй за дапушчальны ўзровень. Вузкафюзеляжны самалёт, які выконвае рэйсы ў Мінск цяпер, будзе задзейнічаны на іншых кірунках маршрутнай сеткі авіякампаніі», — гаворыцца ў афіцыйным каментары Etihad Airways.

Etihad Airways прапануе кліентам з аформленымі авіябілетамі на вылеты пасля 24 сакавіка 2017 года варыянты па вяртанні авіябілетаў альбо зручныя стыковачныя маршруты з/у Мінск на рэйсах авіякампаній-партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?