Міністры замежных спраў «нармандскай чацвёркі» (Германія, Францыя, Украіна, Расія) плануюць сустрэцца ў Мінску 29 лістапада. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер 23 лістапада на пасяджэнні бундэстага, паведамляе нямецкае выданне Stuttgarter-nachrichten.de.

Паводле яго слоў, ён і яго французскі калега прапанавалі міністрам замежных спраў Украіны і Расіі правесці сустрэчу, каб абмеркаваць пытанні ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

У беларускім Міністэрстве замежных спраў, у сваю чаргу, заяўляюць пра гатоўнасць прыняць такую сустрэчу. «Калі бакі прымуць такое рашэнне, Беларусь гатова стварыць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення такой сустрэчы», — сказаў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?