Мітынгоўцы асадзілі штаб‑кватэру кіраўнічай партыі і падпалілі будынак. Апазыцыя ў такі спосаб пратэстуе супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў.

Зараз унутры будынка знаходзяцца прадстаўнікі кіраўніцтва партыі і журналісты. Раней паведамлялася, што паліцыя адкрыла агонь па маніфэстантах.

Сёньня ўначы каля тысячы чалавек пратэставалі супраць вынікаў парлямнэнцкіх выбараў. Яны перакрылі рух побач з цэнтральнай плошчай Улан‑Батару. Паліцыя спачатку не ўмешвалася, а потым адкрыла агонь.

Па выніках нядаўніх выбараў, большасьць галасоў у Вялікім Дзяржаўным хурале атрымала кіраўнічая Народна-рэвалюцыйная партыя, апазыцыйная Дэмакрататычная партыя заваявала, паводле афіцыйных зьвестак, у два разы менш мандатаў.

Кіраўнік апазыцыйнай партыі зьвінаваціў кіраўнічую партыю ў фальсіфікацыі выбараў.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0