Суд у Астрахані (Расія) вынес прысуд чатыром супрацоўнікам мясцовай выбарчай камісіі, якія падраблялі подпісы на выбарах.

55-гадовая Валянціна Максімава, 35-гадовая Святлана Гольд, 30-гадовая Марыя Аляксандрава і 29-гадовая Алена Анісімава атрымалі ўмоўныя тэрміны за фальсіфікацыю выбарчых дакументаў. Усе яны — работніцы школы.

Валянціна Максімава.

Валянціна Максімава.

Каб накруціць яўку, старшыня камісіі зрабіла 10 копій са спісу выбарцаў і сфарміравала «пашыраны» спіс. А пасля яе калегі фальсіфікавалі подпісы выбаршчыкаў, якія нібыта атрымлівалі бюлетэні.

Праўда, у калонію не патрапіць ніводная з парушальніц закона. Прысуды склалі ад паўтара да двух гадоў умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады.

На якіх менавіта выбарах яны падраблялі подпісы, не ўдакладняецца. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе аб выбарах дэпутатаў гарадской думы Астрахані, якія прайшлі ў верасні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?