Улада5252

Маштабныя перавозкі расійскіх войскаў у Беларусь у 2017 г. — вучэнні ці?..

У 2017 годзе Міністэрства абароны Расіі плануе адправіць у Беларусь і з Беларусі 4162 вагоны з войскамі і іншымі грузамі, сведчаць афіцыйныя тэндарныя дакументы. 

У 2015 і 2016 гг. перавозкі склалі 125 і 50 вагонаў адпаведна. 

У 2017 годзе ў Беларусі будуць праводзіцца маштабныя сумесныя з Масквой вучэнні «Захад-2017».

«У ідэі і сцэнары вучэнняў будзе ўлічаная сітуацыя, звязаная з узмацненнем актыўнасці НАТА каля межаў Саюзнай дзяржавы», — адзначаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на пачатку лістапада.

Аднак запланаваны рэзкі рост расійскіх вайсковых паставак у Беларусь выклікаў зразумелую занепакоенасць ва ўкраінскай прэсе.

Там выказваюць меркаванне, што гэта можа азначаць разгортванне ў Беларусі буйной расійскай групоўкі для агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны ці нават краін Балтыі.

Фота: «Інтэрфакс-Украіна»

Таксама прыбыццё вялікай колькасці расійскіх войск можа быць выкарыстана для ўсталявання поўнага кантролю над тэрыторыяй самой Беларусі, лічыць дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсен Сівіцкі.

Па словах беларускага эксперта, планы Масквы сведчаць не проста пра ўдзел у маштабных вучэннях, а пра накіраванне ў Беларусь вялікай часткі расійскай 1-й Гвардзейскай танкавай арміі.

«Можна казаць пра ўскосныя сведчанні таго, што Крэмль у 2017 годзе збіраецца ажыццявіць дзеянні па стратэгічным разгортванні сваёй вайсковай групоўкі на беларускай тэрыторыі, што для Беларусі будзе азначаць вайсковае ўмяшальніцтва Расіі з мэтай усталявання поўнага ваеннага і палітычнага кантролю», — сказаў Сівіцкі ў каментары ўкраінскаму выданню.

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў прытрымліваецца іншага меркавання.

«Думаю, што такі меркаваны рост грузаперавозак звязаны з запланаванымі на наступны год маштабнымі вучэннямі «Захад-2017» на тэрыторыі нашай краіны. У 2013 годзе, калі таксама праводзіліся падобныя вучэнні, былі задзейнічаныя ў асноўным расійскія палігоны, гэтым можа патлумачыць невысокі грузапаток у 2013 годзе», — кажа эксперт.

Аглядальнік газеты «Беларускі рынак» Аляксандр Алесін, адзначае, што цяпер Расія не мае сіл і сродкаў для акупацыі новых вялікіх тэрыторый.

«Зашмат, канечне. Пытанне — якая тэхніка будзе перакідвацца. Імаверна, будуць перакідваць паўнавартасныя злучэнні, некалькі брыгад ці нават дывізій з тэхнікай. У адной танкавай дывізіі каля 250 танкаў, артылерыя, іншая бранятэхніка, бензавозы, грузавыя машыны. Можна меркаваць, што вучэнні будуць буйнымі», — кажа Алесін.

Эксперт лічыць, што будуць адпрацоўваць перакід і дзеянні войскаў, якія па супольных планах павінны прыбыць у Беларусь у выпадку пагрозы вайны на заходнім напрамку.

Аляксандр Алесін лічыць, што групоўка, якая б яна ні была, не зможа ўтрымаць Беларусь, а тым болей атакаваць Украіну і кантраляваць там акупаваныя тэрыторыі.

«Проста так, без міждзяржаўнага пагаднення, застацца яны не змогуць, а для акупацыі Беларусі такой колькасці «зялёных чалавечкаў» яўна недастаткова», — кажа ён.

«Лукашэнка ж і нават сам Пуцін цяпер не зацікаўленыя ва ўваходзе на новыя тэрыторыі Украіны. Пуціну б зараз бы статус-кво утрымаць на фоне Сірыі, магчымых праблем у Цэнтральнай Азіі. Утрымаць новую захопленую тэрыторыю будзе немагчыма», — лічыць эксперт.

Дзяніс Мельянцоў таксама лічыць вельмі малаімаверным цяпер «крымскі варыянт» для Беларусі.

«Для Расіі няма патрэбы далучаць Беларусь, бо збольшага яе інтарэсы тут і так забяспечаныя», — адзначае ён.

Каментары52

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»5

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»5

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →