Для каардынацыі дзеянняў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва створана часовая рэспубліканская камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года.

Пастановай таксама зацверджаны палажэнне і склад дадзенай камісіі. Яе старшынёй прызначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Як паведамлялася раней, перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4—30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка.

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам. Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Прыцягваць часовы перапісны персанал плануецца на бязвыплатнай аснове.

22 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева паведаміла, што ў ходзе пробнага перапісу насельніцтва ў Маладзечне будуць адпрацаваныя тэхналогіі яго правядзення, якія будуць выкарыстаныя пры правядзенні нацыянальнага перапісу 2019 года.

Пры гэтым кіраўнік Белстата адзначыла, што грамадзянам, якія не захочуць пускаць дамоў перапісчыкаў, будзе дадзена магчымасць запоўніць перапісны ліст на стацыянарным участку.

Мядзведзева таксама паведаміла, што перапіс насельніцтва будзе сумешчаны з апытаннем па вядзенні сельскай гаспадаркі.

Яна нагадала, што падчас перапісу 2019 года ўпершыню будуць выкарыстаны планшэты для запаўнення перапісных лістоў.

Апошні перапіс насельніцтва Беларусі праходзіў у 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?