Гюльчехра Бобокулова

Гюльчэхра Бабакулава. Фота: RIA NOVOSTI

У Маскве суд вызваліў ад крымінальнай адказнасці і адправіў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню Гюльчэхру Бабакулаву, якая забіла чатырохгадовую дзяўчынку, перадае Бі-бі-сі.

Суд адмовіўся накласці на ураджэнку Узбекістана кампенсацыю матэрыяльнай шкоды на карысць пацярпелых.

Бабакулаву затрымалі 29 лютага каля станцыі метро «Акцябрскае поле» у Маскве. У момант затрымання яна трымала ў руках скрываўленую галаву дзіцяці.

Па словах відавочцаў, жанчына называла сябе тэрарысткай, а таксама пагражала падарваць бомбу. Яна была ў чорным хіджабе, крычала «Алах акбар!». Як аказалася, выбухоўкі ў яе не было.

Найбуйнейшыя федэральныя каналы — Першы, «Расія-1», НТВ і Рэн-ТВ — замаўчалі 29 лютага ў эфіры выпускаў навін аб забойстве чатырохгадовай дзяўчынкі, які адбыўся 29 лютага на паўночным захадзе Масквы.

Як вызначыў суд, жанчына працавала ў сям'і няняй малодшай дзяўчынкі, яна дачакалася, пакуль бацькі са старэйшым дзіцем сыдуць, забіла і абезгаловіла дзяўчынку, падпаліла кватэру.

Бабакулавай была праведзена комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, з якой вынікае, што ў жанчыны псіхічная хвароба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0