Ганна Рагель |
Найстарэйшая жыхарка Беларусі Ганна Паўлаўна Рагель нарадзілася 4 ліпеня 1889 г. у вёсцы Белыя (Маладзечыншчына). На сёньня яна жыве ў прыватным доме з дачкой-пэнсіянэркай. З нагоды чарговага дня народзінаў райвыканкам падрыхтаваў жанчыне падарунак — матэрыяльную дапамогу ў памеры 100 тыс. рублёў.
Акрамя таго, усе 14 жыхароў Маладзечанскага раёну, што перайшлі 100-гадовы адрэзак, у гонар 620-х угодак гораду атрымаюць па 105 тыс. руб.
Паводле дадзеных на 1 красавіка 2008 году, у Беларусі жыве 624 чалавекі, што маюць больш за 100 год. Сярод іх пераважную большасьць складаюць жанчыны — 539. А ва ўзроставай катэгорыі старэй за 110 год, якая налічвае 13 чалавек, мужчынаў увогуле няма.