Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі - вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У аснове нашых сённяшніх поспехаў - дух непакоранага народа, які разам з іншымі народамі Савецкага Саюза ўнёс вырашальны ўклад у выратаванне чалавецтва ад карычневай чумы.
Мы нікому не аддадзім на ганьбаванне Вялікую Перамогу, здабытую напружаннем непамерных сіл і аплачаную жыццём кожнага трэцяга беларуса.
З тых гераічных дзён Беларусь прайшла слаўны шлях працы і стварэння. Мы смаглі стварыць суверэнную дзяржаву са стабільнай эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай, чый высокі аўтарытэт прызнаны ва ўсім свеце.
Сучаснае пакаленне беларусаў дастойна прадаўжае традыцыі бессмяротнага подзвігу Вызвалення, бярэ новыя вышыні і гістарычныя рубяжы, упэўнена глядзіць у будучыню.
Добрага вам здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы ў імя Радзімы.
Са святам вас, дарагія суайчыннікі!
З Днём Рэспублікі!
.