Перамовы, запланаваныя на 28 лістапада ў Вене, адмененыя. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Краіны-чальцы АПЭК правядуць унутраную сустрэчу, на якой паспрабуюць урэгуляваць свае рознагалосьсі. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра магчымае скарачэньне аб'ёмаў здабычы нафты Іранам і Іракам, паведамілі два дэлегаты АПЕК, якія пажадалі застацца ананімнымі. Пра гэта інфармуе «Нямецкая хваля».

Іран дамагаецца ад партнэраў згоды на аднаўленьне сваёй нафтаздабычы да ўзроўню, які папярэднічаў міжнародным санкцыям супраць Тэгерана. Ірак патрабуе для сябе выключных умоў, тлумачачы, што тэрмінова мае патрэбу ў нафтавых даходах для барацьбы з джыхадыстамі.

Прадстаўнікі Саудаўскай Арабіі сьцьвярджаюць, што неабходна ўрэгуляваць рознагалосьсі ўнутры АПЭК, перш чым весьці перамовы з такімі краінамі, як Расея.

Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра зрыў перамоваў цана на нафту маркі Brent на лёнданскай біржы ўпала на 3,6 адсотка да 47,24 даляра за бараль, цана на нафту маркі WTI на нью-ёркскіх біржах упала да 46,06 даляра за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0