Участкі пад будаўніцтва катэджаў у Мінску выдзяляцца не будуць. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, адказваючы падчас гарачай лініі на пытанне шматдзетнай жыхаркі сталіцы.

«У горадзе практычна няма свабодных зямельных участкаў у межах МКАД. Пытанне па шматдзетных сем'ях вырашаем шляхам будаўніцтва шматкватэрнага жылля, індывідуальнае будаўніцтва нават не разглядаем. Участкі выдзяляцца не будуць», — заявіў Шорац.

Нагадаем, месяц таму рашэннем Мінгарвыканкама была выдзеленая зямля для віцэ-прэм'еркі Наталлі Качанавай пад будаўніцтва катэджа.

У Мінску ў спісе на для паляпшэння жыллёвых умоў зарэгістравана больш за 209 тысяч сем'яў, у тым ліку больш за 4800 шматдзетных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?