Як паведамляе ліванскі тэлеканал «Аль-Манар», сілы Асада занялі кварталы Масакін-Ханана на ўсходзе Алепа. У наступе на раён бралі ўдзел войскі Асада, ліванскага руху «Хезбалах» пры падтрымцы расійскіх авіяцыі і дарадцаў.

Баі ў Алепа доўжацца ад 2012 года і прывялі да гібелі, па розных ацэнках, ад 5000 да 30000 чалавек.

Паўстанцы-суніты спрабавалі захапіць горад, аднак яго заходняя палова засталася пад уладай сілаў, верных ураду Башара Асада. Пасля далучэння да вайны Расіі горад перажыў знішчальныя бамбёжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0