Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Ноччу без ападкаў, днём месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і паўночна‑ўсходняй палове Мінскай абласцей кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑заходні, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—15°C, днём +20—25°C, на паўднёвым захадзе да +27°C.

У Мінску 3 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу і большую частку дня пераважна без ападкаў, толькі ўвечары магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—14°C, днём +22—24°C.

У наступныя двое сутак, 4 і 5 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор\’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер 4 ліпеня няўстойлівы, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с; 5 ліпеня — паўночны, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах узмацненне да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—15°C, днём +17—24°C.

У Мінску 4 ліпеня воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10—12°C, днём +17—19°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0