«Люфтганза» ад 5 снежня закрывае офіс продажаў у Мінску, які працаваў па адрасе: праспект Незалежнасці, 56. У кол-цэнтры авіякампаніі пацвярджаюць гэтую інфармацыю, але не называюць прычыны такога рашэння.

«Квіткі цяпер можна будзе купіць альбо на сайце, альбо па тэлефоне +375 17 292-89-99. І для першага, і для другога варыянту спатрэбіцца картка. Ёсць яшчэ магчымасць звярнуцца ў турыстычныя агенцтвы, якія прадаюць нашы квіткі, але яны спаганяюць дадатковы сэрвісны збор, пра памер якога нам нічога не вядома, — паведамілі TUT.BY у кол-цэнтры. — Што тычыцца Нацыянальнага аэрапорта, там ужо даўно няма прадстаўніцтва «Люфтганзы». Там рэйсы абслугоўвае партнёрская авіякампанія, якая толькі рэгіструе на рэйсы, але не прымае аплату, не браніруе квіткі».

Палёты з Мінска ў Франкфурт, якія сёння выконвае перавозчык, працягнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0