Рэферэндум аб павелічэнні тэрмінаў паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і прэзідэнта, а таксама аб пераходзе да прапарцыяналь-мажарытарнай выбарчай сістэмы ў Беларусі можа адбыцца, «калі на тое будзе воля кіраўніка дзяржавы», заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Адносна прапановы Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) арганізаваць адначасова з выбарамі ў мясцовыя саветы 2018 года рэспубліканскі рэферэндум кіраўнік ЦВК адзначыла: «У мяне няма тут і не можа быць думкі з-за таго, што я не ўдзельнічаю ў прыняцці палітычных рашэнняў. Сама прапанова ні ў чым не супярэчыць міжнароднай практыцы. І яго рэалізацыя ў пэўным плане магла б спрыяць стабільнасці грамадства і некаторай эканоміі выдаткаў на выбары».

З ініцыятывай аб правядзенні рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі ЛДП выступіла на мінулым тыдні. Адпаведная заява была прынятая вышэйшым саветам і цэнтральным камітэтам партыі 23 лістапада. ЛДП прапаноўвае перайсці на прапарцыянальна-мажарытарную сістэму выбараў, а таксама павялічыць тэрмін паўнамоцтваў членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых саветаў з чатырох да пяці гадоў, а прэзідэнта — з пяці да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?