Актывіст Руху «За Свабоду» з Брэста, праваабаронца Раман Кісляк падаў у Брэсцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця «Марш «дробных хуліганаў».

Па словах Рамана Кісляка, мэта дадзенага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве.

«Да ўдзелу ў шэсці я планую запрасіць тых грамадзянаў, якія падвергліся адміністрацыйным затрыманням і арыштам па абвінавачанні ў здзяйсненні дробных хуліганстваў напярэдадні выбараў і масавых акцый пратэста апазіцыі, а таксама другіх грамадзянаў, якія выступаюць супраць практыкі такіх затрыманняў і арыштаў», — гаворыцца ў заяве Р.Кісляка.

Арганізатар запэўнівае мірнае правядзенне мерапрыемства. А ў дадатку прыводзіць спіс з 44 чалавек з Брэсцкай вобласці, затрыманых і асуджаных перад выбарамі і акцыямі апазіцыі.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0