Дзевяць чалавек параненыя ў выніку страляніны, якую адкрыў невядомы на тэрыторыі студэнцкага гарадка ўніверсітэта штата Агаё ў ЗША (горад Калумбус), паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Раней адміністрацыя універсітэта Агаё ў твітары размясціла паведамленне, што на тэрыторыі кампуса знаходзіцца ўзброены чалавек. «Уцякайце. Хавайцеся. Супраціўляйцеся», — абвяшчаў зварот да студэнтаў і выкладчыкаў.
Да студэнцкага мястэчка прыбылі падраздзяленні паліцыі і машыны хуткай дапамогі. Амерыканскія СМІ перадаюць, што нападнік быў забіты паліцыяй.