У пачатку лістапада 35 бежанцаў — 16 дарослых і 19 дзяцей — збеглі на арандаваным аўтобусе з цэнтра прыёму бежанцаў у літоўскім мястэчку Рукла. Гэта былі першыя масавыя ўцёкі мігрантаў з Літвы. Самі яны нават напісалі ў сацыяльнай сетцы, што едуць у Германію. Літоўскія чыноўнікі мяркуюць, што яны рыхтавалі ўцёкі каля тыдня.

Delfi

Аднак падобна, што іх план не спрацаваў, піша Delfi.

Віцэ-міністр сацыяльнай абароны і працы Альгірдас Шэшэльгіс сказаў, што частка з іх не атрымала дазвол на жыхарства ў Германіі: «Якім будзе іх далейшы лёс, я не ведаю, цяжка сказаць, але цяпер МУС высвятляе гэтае пытанне. Аднак ёсць інфармацыя пра тое, што тыя, хто звяртаўся па дазвол, не атрымалі яго».

Па яго словах, цяжка сказаць, што ўцекачы будуць рабіць далей.

«Паводле правіл, на месяц чалавек можа з'ехаць. Але калі не вернецца праз месяц, то спецыяльная камісія разгледзіць усе абставіны і прыме рашэнне. Мы прымаем іх для інтэграцыі, стараемся зрабіць так, каб яны маглі жыць у Літве. Але калі яны прыехалі толькі для таго, каб атрымаць адпаведны статус бежанца або дазвол на жыццё ў Літве, а потым плануюць ехаць куды-небудзь у іншае месца, цяжка прагназаваць іх далейшыя дзеянні», — сказаў віцэ-міністр.

Дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзтнскайце паведаміла, што калі будзе вырашана вярнуць уцекачоў, то гэта немцы павінны рабіць за свой кошт. «Ёсць сістэма, калі людзі звярнуліся па статус у адной краіне, то яны не могуць паўторна звяртацца ў іншай», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?