«А ўсё банальна — сын вобразна кажучы, мой хвост. Проста ня можа застацца ні з кім! (…) Мне, безумоўна, ён цяжару дадае. Таму што ні апрануць, ні пакарміць яго ніхто ня зможа — толькі я», ‑‑ сказаў Лукашэнка.
Маці Мікалая Лукашэнкі, якому «хутка чатыры гады», «працуе ўрачом».
«Гэта не сакрэт, ‑‑ сказаў кіраўнік дзяржавы. — Чаго тут хаваць. Гэта ж ад Госпада Бога! Як жа можна пра маці ці дзяцей казаць, што гзта чужое, што не маё. Гэта злачынства перад Богам. Я прыяжджаў з сынам да Ўладзімера Ўладзімеравіча, Пуцін мне сказаў: ой, Аляксандар Рыгоравіч, гэта ж Божы дар! Дзеці, кажа, гэта сьвятое! А для мяне ‑‑ пагатоў».
Паводле Лукашэнкі, яго дзеці «наеліся бацькоўскага прэзыдэнцтва».
«Дайце веры, што мой Віктар, на якога ўсе стрэлкі пераводзяць, ужо за галаву бярэцца. Я кажу: ды ладна, ня лезь ты хоць у гэта, маўчы. Ну няхай пішуць, няхай кажуць, што хочуць! Ён у нас у сям'і такі свабодалюбны і незалежны чалавек. А гэта ж велізарнае абмежаваньне — сын прэзыдэнта!» — заявіў А. Лукашэнка.