Супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мядзельскага РАУС затрымалі дзяўчыну, якую падазраюць ва ўцягванні заведама непаўналетняй у занятак прастытуцыяй, паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі.

Як распавялі ў падраздзяленні, у міліцыю звярнулася 21-гадовая дзяўчына. Яна прасіла праваахоўнікаў дапамагчы яе непаўналетняй 17-гадовай знаёмай, якую нібы абрабавалі. Неўзабаве з'явіліся цікавыя падрабязнасці.

17-гадовая дзяўчына — яна навучэнка каледжа — жыве з маці. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча дзяўчыне даводзілася часам пазычаць грошы ў гэтай самай знаёмай.

Старэйшая сяброўка прыдумала спосаб хуткага вяртання доўгу. Без ведама непаўналетняй старэйшая сяброўка размяшчала на сайтах знаёмстваў анкеты з яе фатаграфіямі. Пазіцыянавала дзяўчыну як 19-гадовую маладую асобу, якая аказвае сэксуальныя паслугі.

Калі знаходзіўся кліент, дзяўчына дамаўлялася пра час і месца сустрэчы. Ва ўмоўленае месца яна прыводзіла сваю непаўнагадовую знаёмую, паведаміўшы ёй пра мэты сустрэчы.

Знешнасць дзяўчыны не паказвала на яе непаўналецце, таму пытанняў у кліентаў не ўзнікала. Атрымаўшы грашовыя сродкі за аказаныя паслугі, дама сыходзіла.

Адна з такіх сустрэч і скончылася «рабаваннем».

У дом прыйшлі яго гаспадары (і па сумяшчальніцтве бацькі сутэнёркі). Незадаволены кліент запатрабаваў вярнуць грошы, аднак грошай у дзяўчыны не было, бо іх адразу ж забірала яе сяброўка-сутэнёрка.

Тады кліент адабраў у дзяўчыны сумачку, паабяцаўшы вярнуць, як толькі яна з ім разлічыцца. Гэта і прывяло ўсю кампанію ў міліцыю.

У дачыненні да зводніцы заведзеная крымінальная справа па фактах уцягвання і выкарыстання для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняй. Пакаранне, прадугледжанае за дадзенае злачынства, складае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?