У Крамлі нічога не вядома пра ліст Мінабароны Расіі вайсковаму аташэ Украіны, у якім змяшчаюцца пагрозы адказу ўдару, калі ўкраінскі бок правядзе ракетную стральбу паблізу Крыма. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша rbc.ru.

«Не магу адказаць на ваша пытанне, я, шчыра кажучы, першы раз пра гэта чую», — сказаў ён у адказ на просьбу пракаментаваць паведамленні пра ліст Мінабароны Расіі ўкраінскаму вайсковаму аташэ. «Мне трэба ўдакладніць», — дадаў Пяскоў.

Пра ліст Міністэрства абароны Расіі паведаміла ўкраінскае выданне Zn.ua раней, 30 лістапада. Паводле інфармацыі крыніц выдання ва ўкраінскім Міністэрстве абароны, ліст датаваны 26 лістапада і быў адпраўлены «вайсковаму аташэ ў пасольстве Украіны ў РФ».

Сам тэкст ліста выданне не прыводзіць, аднак пераказвае яго змест. Так, калі Украіна правядзе «падобныя стрэльбы» ў «раёне расейска-ўкраінскай мяжы ў Крыме», то Расія «будзе збіваць ўкраінскія ракеты». Таксама, па дадзеных выдання, Расія «нанясе ўдар у адказ па ўкраінскіх пускавых устаноўках», нібыта гаворыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0