У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаліся некалькі фотаздымкаў святара Канстанціна Бурыкіна, афіцыйна затрыманага за захоўванне боепрыпасаў. Расследаванне справы працягваецца.

Вось што расказваў пра гэтую карціну, выкананую на замову Канстанціна Бурыкіна, ягоны прыёмны сын Аляксей:

«Таксама ён карціну намаляваў, дзе ўся нашая сям'я, яшчэ маці жывая… Мы разам стаім усе ў такім стылі, як у Германіі быў. У яго яшчэ на руцэ чырвоная павязка са свастыкай была…»

Іншыя фотаздымкі паказваюць набор татуіровак, нанесеных на цела святара.

На грудзях злева — свастыка. Шакуе той факт, што яна намаляваная яшчэ і на целе дзіцяці. Нацысцкаму вітанню клапатлівы бацька таксама паспеў навучыць дзіця.

На правым плячы — герб Трэцяга рэйху і «Слава Расіі» (Бурыкін — грамадзянін Расіі, беларускага грамадзянства ён не атрымаў).

А вось на левым плячы выбіты твар першай жонкі, якая памерла ў маладым узросце, і надпіс пра тое, што яму даў бог.

* * *

Чытайце таксама:

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?