Дэпутатка ад Стаўбцоўска-Нясвіжскай акругі Алена Анісім апублікавала ў сябе ў фэйсбуку свой месячны разліковы лісток. Яна звычайная дэпутатка, і яе налічаны заробак за лістапад склаў 2130 рублёў. 

Гэта каля 1100 даляраў і прыкладна ў 3 разы больш, чым сярэдні заробак бюджэтнікаў па краіне.

«Нехта на пасадзе старшыні ці намесніка старшыні камісіі можа мае больш», — прызнае Анісім.

Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук, яна намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы. Нагадаем, што ў 2016 годзе ў Палату прадстаўнікаў упершыню ўвайшлі дзве (са 110) прадстаўніцы незалежнага грамадства — Анісім і Ганна Канапацкая, прадпрымальніца з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?