Вярхоўны народны суд Кітая апраўдаў мужчыну, пакаранага 21 год таму за згвалтаванне і забойства, паведамляе «Сіньхуа». Жыхару ўсходняй правінцыі Хэбэй Не Шубіню на момант пакарання быў 21 год.

10 жніўня 1994 года іншы жыхар гэтай жа правінцыі заявіў у праваахоўныя органы аб знікненні сваёй дачкі. У снежні таго года дзяўчыну знайшлі мёртвай у кукурузным полі ў ваколіцах Шицзячжуана, сталіцы правінцыі. Аднак тады следчым не ўдалося ўстанавіць прычыны і дакладны час яе гібелі. У выніку адзінага падазраванага па справе - Шубіня - прызналі вінаватым і прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. «Сіньхуа» не ўдакладняе падрабязнасцяў гэтай гісторыі - чаму Шубінь стаў падазраваным, адкуль ён і забітая дзяўчына ведалі адзін аднаго і ці ведалі наогул.

Шубінь быў пакараны ў 1995 годзе. У 2005 годзе паліцыя арыштавала 47-гадовага серыйнага маньяка Вана Шуцзіня, які прызнаўся ў злачынстве, што прыпісалі Шубіню. У сакавіку 2007 года Шуцзіня прысудзілі да смяротнага пакарання за гэта забойства, але яго апеляцыя разглядаецца да гэтага часу.

Вярхоўны народны суд Кітая адправіў свой новы вердыкт пазоўніку і пракурорам, цяпер сям'я Шубіня павінна будзе атрымаць кампенсацыю.

Пасля апраўдальнага рашэння суда бацька пакаранага заявіў у інтэрв'ю CNN, што справядлівасць нарэшце перамагла: «Я хацеў бы сказаць майму сыну: ты добры чалавек, ты невінаваты». Тэлеканал адзначае, што бацькі Шубіня на працягу многіх гадоў змагаліся за яго апраўданне, хоць чыноўнікі запалохвалі іх, чынілі ўсялякія перашкоды (напрыклад, уладкоўваючы закрытыя пасяджэння суда), а адвакат сямейства аднойчы быў збіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0