У суботу прайшлі матчы 13-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ды першы матч другога раўнду Кубку Інтэртота паміж салігорскім «Шахцёрам» і аўстрыйскім «Штурмам».

На стадыёне «Трактар» мясцовы МТЗ-РІПА ўдосталь пазьдзекваўся з магілёўскага «Савіту» – 6:2.

Іншы магілёўскі клюб – «Дняпро» – выйграў на сваім полі ў гарадзенскага «Нёмана» – 2:1.

А чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ выйграў у гасьцях дынамаўцаў зь Берасьця – 3:1. Матч праходзіў у горадзе над Бугам і Мухаўцом.

Іншыя матчы суботы: «Лякаматыў» – «Гомель» – 0:0, «Дарыда» (Менскі р-н) – «Смаргонь» – 0:1. Смаргонцы, дарэчы, дагэтуль не выйгравалі ў сямі турах. «Тарпэда» (Жодзіна) – «Граніт» (Мікашэвічы) – 0:2, «Віцебск» – «Нафтан» – 1:1.

***

Адзін матч быў згуляны ў сераду. Менскае «Дынама» выйграла ў салігорскага «Шахцёра» – 1:0. Перанос матчу зьвязаны з тым, што гарнякі гуляюць ў Кубку Інтэртота.

Сёньня землякі братоў Шылаў праводзілі першы матч другога раўнду, гулялі ў аўстрыйскім Грацы з тамтэйшым «Штурмам» і прайгралі – 0:2.

Матч у адказ – 12 ліпеня.

Пакуль жа турнірнае становішча выглядае наступным чынам:

БАТЭ – 31, МТЗ-РІПА – 26, Віцебск – 25, Дынама Менск – 24, «Нафтан» – 18, Тарпэда, Шахцёр, Дняпро – па 17, Дынама Берасьце – 16, Гомель, Смаргонь, Граніт – па 15, Нёман – 14, Савіт – 13, Лякаматыў – 12, Дарыда – 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0