Моцны шторм у Сочы змог пераадолець берагаахоўныя збудаванні і абрынуўся на прыдамавыя тэрыторыі і дзіцячыя пляцоўкі, паведамляе Newsru co спасылкай на Maks Portal.
На відэа можна назіраць, як хвалі вышынёй у некалькі метраў затапляюць паверхі гасцініц, якія знаходзяцца непадалёк ад берага мора.
Стыхія ў Сочы бушуе ўжо другія суткі. Ураганны вецер з парывамі да 30 метраў у секунду валіць дрэвы, зрывае дахі, пашкоджвае розныя канструкцыі і электрасеткі. На працягу суботы было павалена каля 160 дрэў.
У першыя гадзіны пасля разгулу стыхіі ўлады горада стварылі аператыўны штаб. У аднаўленчых работах задзейнічана больш за 500 чалавек і амаль 100 адзінак тэхнікі.
Асабліва моцна стыхія разгулялася ў Лазараўскім раёне курорта. У Хосцінскім раёне вецер знёс частку даху з пяціпавярховага будынка. Агулам у Сочы пашкоджаныя дахі шасці дамоў.
Штармавое папярэджанне было абвешчанае ў пятніцу. Як чакаецца, ураганны вецер сілай да 30 метраў у секунду будзе дзьмуць на Чарнаморскім узбярэжжы да канца 4 снежня.