У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія) на трасе Ханты-Мансійск — Цюмень адбылося ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса, у якім ехалі дзеці.

У выніку загінулі дзеcяць дзяцей і двое дарослых, паведамляе tass.ru. Яшчэ 20 чалавек шпіталізаваны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі з сур'ёзнымі траўмамі ў цяжкім стане, большасць з іх дзеці.

 Па папярэдніх дадзеных, рэйсавы аўтобус, у якім ехалі 29 дзяцей і трое дарослых, сутыкнуўся з грузавіком і двума легкавымі машынамі.

У аўтобусе ехала каманда па спартыўнай акрабатыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0