Расце доля беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой беднасці. Так, у трэцім квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале — 5,5%, у першым — 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая па 30 чэрвеня 2016 года ў разліку на месяц складаў 1 млн 699 тыс. 430 рублёў (без уліку дэнамінацыі).

Менш за 150 дэнамінаваных рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў на месяц у трэцім квартале бягучага года мелі 2,9% насельніцтва (у другім — 2,8%), 150—200 рублёў — 7,2% (7,7%), 200—250 — 12,2% (11,4%), 250—300 — 12,7% (13,4%), 300—350 — 14,8% (14,4%), 350—400 — 11,8% (12,4%), 400—500 — 16,8% (15,8%), 500—600 — 8,6% (8,7%), больш за 600 — 13% (13,6%).

Як паведамлялася раней, грашовыя даходы ў студзені—верасні 2016 года ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 508,2 рубля на месяц. Для параўнання: у студзені—верасні 2015 года гэты паказчык складаў 488,5 рубля.

Такім чынам, сярэднедушавы даход за год вырас на 4%. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, знізіліся за год на 7,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?