Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 5 снежня ў сувязі з чаканым узмацненнем ветру.

Як паведамляе Белгідрамет, раніцай і днём у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

5 снежня ў пачатку ночы Беларусь будзе пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у арктычным паветры, у далейшым краіна апынецца на паўднёвай перыферыі паўночнаатлантычнага цыклону з цэнтрам над Карэліяй. Ноччу пераважна па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег, днём па паўночным захадзе з дажджом. Слабая мяцеліца, днём — слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 6—12°С, пры праясненнях да мінус 16°С; максімальная днём ад мінус 5°С па ўсходзе да плюс 2°С па паўночным захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?