Паводле стану на 19:00 6 ліпеня ў клініках Беларусі па-ранейшаму застаюцца 40 чалавек, што пацярпелі ў выніку выбуху на канцэрце ў Дзень незалежнасьці ў Менску. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У бальніцы хуткай дапамогі знаходзяцца 3 чалавекі, у 4-й сталічнай бальніцы – 3, у РНПЦ траўматалогіі і артапэдыі – 6, па адным пацярпелым у 2-й і 9-й клініках, ваенным шпіталі, Віцебскай абласной бальніцы і шпіталі МУС.
Больш за ўсё пацярпелых (23 чалавекі) праходзяць лячэньне ў 6-й гарадзкой бальніцы. Стан большасьці зь іх ацэньваецца як станоўчы.
Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ двое – у стане сярэдняй цяжкасьці.