ria.ru

ria.ru

На 70-м годзе жыцця памёр старшыня Ісламскага камітэта Расіі Гейдар Джэмаль. Ён памёр у Алма-Аце, паведамілі тэлеканалу Дождь яго блізкія.

Гейдар Джэмаль нарадзіўся 6 лістапада 1947 г. у Маскве. Быў адным з заснавальнікаў Ісламскай партыі адраджэння ў 1990 годзе.

З 1993 па 1996 года Джэмаль вёў перадачы «Ныне» на Першым канале, «Усе суры Карана» на «Культуры» і «Тысяча і адзін дзень» на РТР.

У 1995 годзе ён стварыў грамадскі рух «Ісламскі камітэт», у 1999 годзе прымаў удзел у выбарах у Дзярждуму. Удзельнічаў у «Маршах нязгодных».

Джэмаль таксама быў сустаршынёй і членам прэзідыума «Расійскай ісламскай спадчыны», сябрам каардынацыйнай рады Левага фронту Расіі. Ён — аўтар шасці кніг па тэалогіі і філасофіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0