В.а. кіраўніка Адміністрацыі будзе 52-гадовы Валер Міцкевіч. Фота Pravo.by.

В.а. кіраўніка Адміністрацыі будзе 52-гадовы Валер Міцкевіч. Фота Pravo.by.

Аляксандр Косінец вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка вызваліў Канстанціна Мартынецкага ад пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч. Раней ён працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі.

52-гадовы Валерый Вацлававіч Міцкевіч паходзіць з Ліды (Гродзенская вобласць). Універсітэт ён скончыў у 25 гадоў. Пасля гэтага працаваў як стажор суддзі, в.а. суддзі. На пасадзе намесніка міністра юстыцыі прыйшоў у 2001 з пасады старшыні суда Мінскага раёна. Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стаў у 2009. У прэзідэнтуры ён курыраваў заканатворчую дзейнасць.

57-гадовы Аляксандр Косінец адпрацаваў на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі трохі менш за 2 гады. Да таго ён быў кіраўніком Віцебскага аблвыканкама, віцэ-прэм'ерам і рэктарам Віцебскага ўніверсітэта.

Чытайце таксама: Аляксандр Косінец: як хірург з Віцебска стаў першай асобай у Адміністрацыі прэзідэнта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0