Напрыканцы лістапада на Першым канале расійскага тэлебачання ў эфір выйшла перадача «Час пакажа», дзе абмяркоўвалі стасункі Расіі з Украінай і Беларуссю. Фармальнай нагодай для выхаду праграмы стаў дапаможнік па гісторыі, напісаны старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым. Рэч у тым, што ў «Гісторыі сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст.» падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца з беларускіх пазіцый.

Сёння, 5 снежня, на «Мове Нанова» Алег Трусаў распавядзе слухачам пра гэтую кнігу. Заняткі праходзяць у цэнтры «Цівалі» (Прытыцкага, 29; некалькі хвілін ад станцыі метро «Спартыўная»; аўдыторыя №366, трэці паверх). Пачатак а 18.30. Тэма — «Гісторыя Еўропы вачыма беларусаў». Музычны госць — Ілля Фаляжынскі. Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0