Нона Мардзюкова

У нядзелю ў Маскве на 83‑м годзе памерла народная артыстка СССР Нона Мардзюкова.

Нона Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 году ў Данецкай вобласьці.

У 1950 годзе яна скончыла Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі й стала актрысай Тэатру‑студыі кінаактора.

За ролю Ульяны Громавай ў фільме «Маладая Гвардыя» Мардзюкова была ўганараваная Сталінскай прэміяй СССР.

Шырокую вядомасьць актрыса набыла пасьля выкананьні ролі Сьцешы ў фільме «Чужая радня», які выйшаў на экраны ў 1955 годзе.

За сваю кінакар’еру Мардзюкова зьнялася больш як у 60 фільмах.

Спаміж самых знаных ейных роляў — працы ў фільмах «Камічсар», «Брыльянтавая рука», «Радня», «Мама».

Апошнім часам актрыса не аднойчы трапляла ў лякарню.

Рэдакцыйнай радай ангельскай энцыкляпэдыі «Хто ёсьць хто» яна была ўключаная ў дзясятку самых выдатных актрыс ХХ стагодзьдзя.

Паводле BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0