Польшча зацікаўленая быць мостам паміж Беларуссю і ЕС. Пра гэта сёння журналістам у Мінску заявіў маршалак сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі.

«Польшча хоча быць свайго роду мостам у адносінах Беларусі і ЕС», — сказаў Карчэўскі, адзначыўшы пры гэтым, што Польшча падтрымлівае Беларусь у розных міжнародных арганізацыях.

Акрамя таго, па словах Карчэўскага, Польшча зацікаўленая ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, якія служаць асновай як для двухбаковых, так і шматбаковых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?