Зусім хутка мабільную праграму WhatsApp нельга будзе выкарыстоўваць на некаторых старых прыладах на базе Android 2.1 і 2.2, Windows Phone 7, а таксама iPhone 3GSiOS6. А летам спыніцца падтрымка смартфонаў BlackBerry і Nokia, якія працуюць на платформах Symbian S40 і S60.

Падобныя змены распрацоўшчыкі патлумачылі тым, што сем гадоў таму, калі праграма толькі з'явілася, вялікая частка смартфонаў працавала на базе BlackBerry OS і Nokia Symbian, а папулярныя цяпер аперацыйныя сістэмы займалі на рынку толькі 25%. Аднак цяпер усё змянілася, таму няма сэнсу арыентавацца на старыя мадэлі гаджэтаў.

Варта адзначыць, што нават цяпер мільёны людзей ва ўсім свеце карыстаюцца смартфонамі з састарэлымі АС, таму дадзеныя змены закрануць шматлікіх карыстальнікаў месэнджара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0