Паўабаронца «Растова» і зборнай Беларусі Цімафей Калачоў абраны найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года, паведамляе Прессбол.

Другое месца дасталася галкіперу грэчаскага «Атрамітаса» Андрэю Горбунову. Трэцяе - гульцу БАТЭ Ігару Стасевічу. Усе лаўрэатамі былі названыя на цырымоніі закрыцця сезона «Зорны мяч-2016». Узнагароду брату Цімафея Калачова Дзмітрыю уручалі кіраўнік АБФФ Сяргей Румас, галоўны рэдактар «Прессбола» Сяргей Кайко і прадстаўнік кампаніі «Этыхад».

Сам гулец зараз рыхтуецца да важнай гасцявой сустрэчы з ПСВ у Лізе чэмпіёнаў, у якой «Растоў» разыграе з эйндховенцамі пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Таксама стала вядома, што Калачоў завершыў кар'еру за зборную.

Найлепшым трэнерам 2016 года названы Віктар Ганчарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0