Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» заявіла пра намер атакаваць пасольствы і консульсты Турцыі па ўсім свеце. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на аўдыёзаяву новага афіцыйнага прадстаўніка тэрарыстаў.

Як гаворыцца ў аўдыёзаяве, прыхільнікі ІД будуць атакаваць ўсе вайсковыя, эканамічныя і медыйныя ўстановы, звязаныя з турэцкім урадам. Таксама ў якасці цэлі для нападаў называюцца пасольствы і консульствы Турцыі па ўсім свеце.

Праверыць, сапраўднасць аўдыёзаявы пакуль немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0