Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што з 00.00 11 снежня 2016 года на дарогах краін СНД уводзіцца графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных цягнікоў —у рэгіянальным, міжрэгіянальным, міжнародным руху, а таксама цягнікоў гарадскіх ліній,

БЧ рэкамендуе пасажырам загадзя планаваць свае паездкі і быць уважлівымі пры афармленні праязных дакументаў. Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі, у чыгуначных касах, а таксама па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0