Больш за 30% бюджэту Мінска за дзесяць месяцаў 2016 года сфармавана дзесяццю буйнымі арганізацыямі. Імі выплачана ў бюджэт 2,5 млрд рублёў, або 112,2% да ўзроўню дзесяці месяцаў 2015 года, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

На 1 лістапада 2016 года фармаванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі каля 344 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 59 тыс. арганізацый, 71 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 214 тыс. фізічных асоб.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ЗТАА «Лукойл Беларусь», ТАА «Тытунь-інвест», РУП «Мінскэнерга», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», унітарнае прадпрыемства «Велком», ЗТАА «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ААТ «Мінск Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь груп».

У цэлым, паводле даных МПЗ, амаль 70% бюджэту Мінска за дзесяць месяцаў 2016 года забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі.

У параўнанні з такім жа перыядам 2015 года паступленні ад вышэйназваных суб'ектаў ўзраслі на 0,3 млрд рублёў, або на 6,4%.

У разліку на адну недзяржаўную арганізацыю паступленні павялічыліся на 6,2%, або на 5,8 тыс. рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?