Тэлегледачы заўважылі змены ў праграме «Ваша лато» (заснавальнік латарэі — Кіраўніцтва спраў прэзідэнта). Раней перадачу паказвалі па нядзелях на «Беларусь-2».

Цяпер жа «Ваша лато» ідзе па аўторках на «Беларусь-3», які лічыцца беларускамоўным каналам.

Таму давялося крыху беларусізаваць праграму. Адна з дзвюх вядучых, Вольга Венская, цяпер размаўляе на нацыянальнай мове. Па-беларуску цяпер вырабляецца і рэклама, пераклалі і лагатыпы на мультымедыйных экранах у студыі.

А вось асноўны вядучы, Аляксандр Бугаеў, усё яшчэ рускамоўны.

Зрэшты, не абышлося і без ляпаў. Адзін з раўндаў гульні цяпер называецца «Дванаццаць стулляў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?