4 траўня падчас флэш-мобу на выставе «СМІ ў Беларусі» былі затрыманыя каля 10 чалавек: іх затрымалі супрацоўнікі АМАПу, як толькі яны зьявіліся. Старшы інспэктар ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Сівец папярэдзіў пра адказнасьць за арганізацыю флэш-мобу журналістаў агенцыяў Белапан, Associated Press і Reuters: маўляў, яны задавалі пытаньні, якія падштурхоўвалі юнакоў і дзяўчат да проціпраўных дзеяньняў.

Фотакарэспандэнтаў Сяргея Грыца (Associated Press) і Васіля Фядосенку (Reuters) затрымалі 4 траўня каля чыгуначнага вакзалу, дзе яны мелі фатаграфаваць флэш-моб «Шукаем чалавека». Праваахоўнікі затрымалі 21 чалавека – як грамадзкіх актывістаў (Дзяніс Карноў, Кастусь Усянок, Вольга Сакалова, Тацяна Шыш, Павал Прохараў, Дар’я і Вольга Гудковы, Уладзімер Дубовік, Крысьціна Шацікава, Ясіняўскі), так і выпадковых мінакоў. Непаўналетняга Яўгена Грыневіча пры затрыманьні ўдарылі па галаве. У Кастрычніцкім РУУС АМАПаўцы сказалі, што мелі плян на 25 затрыманых.

7 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі былі затрыманыя 12 удзельнікаў флэш-мобу «Год без Скарыны» з нагоды гадавіны перайменаваньня праспэктаў Скарыны й Машэрава. У разгоне акцыі ўдзельнічалі 25 супрацоўнікаў у цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0