Некалькі дзён таму ў байнэце з’явілася інфармацыя пра чарговую смерць на будоўлі Астравецкай АЭС.
«Толькі што атрымаў званок: два дні таму на Астравецкай АЭС загінуў рабочы. Кажуць, малады хлопец, толькі з войска прыйшоў, сарваўся з вышыні — і насмерць», — напісаў у сваім Фэйсбуку Павел Севярынец.
Аднак на АЭС сцвярджаюць, што гэта плёткі. Па словах Эдуарда Свірыда, начальніка аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў «Беларускай АЭС», інфармацыя пра смерць рабочага — выдумка.