Сайт «Беларускі партызан» апублікаваў інфармацыю, што 6 снежня быў затрыманы гісторык Юрый Паўлавец.

Ён працаваў дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), родам з Жодзіна. 37-гадовы Паўлавец адзначаўся радыкальнымі прарасійскімі поглядамі.

Юрый Паўлавец з’яўляўся аўтарам такіх шматлікіх расійскіх сайтаў, як «Рэгнум», «Западная Русь», «Руспраўда», eadaily.com.

Нярэдка Юрый Паўлавец крытыкаваў беларускія ўлады за тое, што яны спрыяюць «нацыяналізму» ўнутры краіны, а таксама гатовыя прадаць краіну ў абмен на заходнія крэдыты.

Па непацверджанай інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Распальванне міжнацыянальнай варожасці».

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Сяргей Кабаковіч паведаміў «НН», што на дадзены момант не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю, вядзецца разбіральніцтва.

У БДУІРы не валодаюць інфармацыяй, ці затрыманы спадар Паўлавец.

«Наша Ніва» будзе сачыць за гэтай справай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру