Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС затрымалі 19-гадовага мінчука, які здзейсніў спробу рабавання, паведаміла БелТА прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва.

«Жыхар мікрараёна Серабранка спрабаваў вырваць у 50-гадовай жанчыны сумачку. Жанчына аказала супраціўленне, уцякла і выклікала міліцыю. На месцы здарэння знойдзены мабільны тэлефон зламысніка, дзякуючы чаму затрымалі падазраванага ў нападзе на працягу гадзіны», — распавялі ў РУУС.

Следствам выяўлена, што зламыснік датычны да здзяйснення двух аналагічных злачынстваў у Ленінскім раёне сталіцы.

Распачатая крымінальная справа па арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 2 арт. 206 (рабаванне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0