7 снежня можна лічыць афіцыйным пачаткам музычнай кар'еры 11-гадовага сына Дэвіда і Вікторыі Бэкхэмаў, Круза.
Хлопчык, якога ўжо ахрысцілі «наступным Біберам», выпусціў свой першы сінгл.
Прэм'ера песні «If Everyday Was Christmas» адбылася ў эфіры адной з брытанскіх радыёстанцый. Увесь даход будзе перададзены дабрачыннай арганізацыі «Make Some Noise».
«Я ў захапленні. Гэта дзве мае любімыя рэчы — спевы і Каляды! Выдатна сумясціць іх і аддаць грошы на дабрачыннасць», — заявіў сам Круз у інтэрв'ю.
А горды бацька Дэвід у сваім інстаграме выклаў відэа, на якім відаць, з якім вызарам твару хлопчык слухаў сябе па радыё.
0
0
0
0
0
0