• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 3 з 3
24.12.2016 / 09:16

Гісторыя першага канцлагера ў цэнтры Мінска

Піша Ніна Стужынская.

У гэтым годзе, які ўжо ідзе на спад, сваё 95-годдзе мог бы «святкаваць» першы Мінскі канцэнтрацыйны лагер. Пра гэту карную ўстанову саромеліся пісаць гісторыкі, бо шараговы грамадзянін само слова «канцлагер» асацыюе з гітлераўскімі жахамі. Аднак не пра падзеі Другой сусветнай вайны пойдзе гаворка. За 20 гадоў да яе пачатку ў сталіцы Савецкай Беларусі запрацавала адна з «эфектыўных» вынаходак ХХ стагоддзя для «перавыхавання» грамадзян арганізацыі прымусовай працы і ўмацавання ўлады.

Звяртаючыся да гісторыі палітычных рэпрэсій, грамадскасць традыцыйна засяроджвае ўвагу на трагедыі 1930-х. У наступным, 2017 годзе, акрамя 100-гадовых рэвалюцыйных юбілеяў, — 80-годдзе велізарнай трагедыі народаў былога СССР, пік рэпрэсій, якія загубілі мільёны жыццяў. Аднак у цені крывавых 30-х засталіся малавядомымі, дрэнна вывучанымі 20-я гады, калі быў запушчаны карны механізм. Рэпрэсіўная сістэма бальшавізму — гэта тая аснова, на якой у кароткі тэрмін вырасла і ўмацавалася савецкая ўлада.

Установы «новага тыпу» ствараліся ВЧК ужо ў самым пачатку грамадзянскай вайны. Канцэнтрацыйныя лагеры для ваеннапалонных існавалі падчас вайны ў ваюючых дзяржавах, але лагеры для цывільных — вынаходніцтва бальшавікоў. Савецкая ўлада практыкавала стварэнне лагераў на закрытых тэрыторыях манастыроў, вялікіх маёнткаў, колішніх фабрык і заводаў.

Канцлагер у манастырскіх сценах

Мінскі канцлагер быў арганізаваны ў цэнтры горада, у былым кляштары бернардынцаў і касцёле Святога Язэпа. Цяпер там, адразу за Ратушай, размешчаны архіў і гасцінічны комплекс «Манастырскі»

Будынак добра пасаваў для канцэнтрацыі несавецкіх элементаў. Ад жніўня да снежня 1920 г. тут размяшчаўся перасыльны лагер для польскіх ваеннапалонных, з ліку якіх бальшавікі спрабавалі фармаваць чырвонаармейскія часткі. Задума правалілася. Як сведчаць зводкі ЧК, койданаўскія хлопцы Тадэвуш Станоўскі і Жорж Главацкі вывелі з канцлагера 200 палонных «палякаў» з 1-га кавалерыйскага палка «польскай чырвонай арміі», якія проста разышліся па хатах.

У канцы лістапада 1920 г. на нарадзе прадстаўнікоў ЧК Беларусі, ваенных уладаў і Рэўваенсавета Заходняга фронту было вырашана пачаць канцлагернае будаўніцтва ў Мінску. Для гэтага трэба было тэрмінова вызваліць будынак кляштара і перадаць памяшканне выключна лагеру.

Манахаў там, вядома, ужо не было, але іншыя пастаяльцы манастыра — харчовыя часткі 14-й брыгады 2-й дывізіі, павятовы мінскі ваенкамат — не спяшаліся з перасяленнем. Пісьмовы загад начальніка гарадской міліцыі Станіслава Мертэнса (ён больш вядомы як муж Веры Харужай, які ў 1936 г. напісаў на яе данос) паскорыў працэс. У дакуменце было асобна адзначана, што ў Беларусі «…ёсць вялікі кантынгент прысуджаных да лагернага зняволення, і іх працу можна неадкладна выкарыстоўваць».

Разлік на тысячу зняволеных

Пасля атрымання дырэктываў праца па арганізацыі лагера закіпела. Ужо 2 лютага загадчык Мінканцлагера, нехта Восіпаў В.Ф., просіць «у тэрміновым парадку адпусціць 400 сажняў калючага дроту для ўладкавання вакол двара лагера калючай агароджы», рассылае патрабаванні на бляшаныя бакі і бляшаныя кубкі для вады на 1000 чалавек (!), бочкі, чарпакі і іншы посуд. У гаспадарцы патрэбныя былі сякеры, лямпы, сані і г.д. З усяго горада збіралі водаправодчыкаў, шкляроў, печнікоў. Лагернаму кіраўніцтву прыйшлося звяртацца ў Рабкрын (рабоча-сялянская інспекцыя) па дазвол наняць майстроў па свабоднай цане. Рынак наогул, як і рынак рабочай сілы, быў забаронены. Не прайшло і месяца, як на ўваходзе ў лагер была пастаўленая каравульная будка. Запрацавала лазня, неабходная ў барацьбе з тыфознымі вошамі.

Пакуль ішлі работы па ўладкаванні тэрыторыі, канцылярыю лагера і першых зняволеных вырашана было размясціць у былой пажарнай каланчы. Камісія ў складзе прадстаўнікоў «аддзела прымусработ Восіпава, наркамата ўнутраных спраў Келера, камітэта па дзяржаўных збудаваннях Тагера, рабоча-сялянскай інспекцыі Фадзімана агледзелі будынак былой каланчы на рагу Петрапаўлаўскай і Хрышчэнскай вуліц на прадмет прыстасавання яго для размяшчэння першай партыі асуджаных для адбыцця пакарання ў канцэнтрацыйным лагеры». Яшчэ да наваселля ў будынку было вырашана паставіць новыя дзверы, абсталяваць пякарню, скласці лазневую печ на 30 чалавек, мыльную забяспечыць начоўкамі і распачаць выраб тапчаноў.

Лагер пачаў функцыянаваць 2 сакавіка. Ужо ў маі там налічвалася 125 чалавек. На 4 ліпеня —155; 8 ліпеня — 170, 21 жніўня — ужо 356 чалавек. На 17 снежня 1921 года — 155 мужчын і 32 жанчыны. Колькасць так рэзка зменшылася, бо ўвосень 1921 г. адбыўся масавы вываз асуджаных у расійскія лагеры, першапачаткова ў наўгародскі.

Скора лагер стаў месцам утрымання закладнікаў, якіх пераводзілі з расійскіх канцэнтрацыйных лагераў і рыхтавалі для абмену на актывістаў камуністычных і левых партый на Захадзе. Прыдатныя кандыдатуры падбіралі і ў Беларусі — прадстаўнікі дваранства, каталіцкага духавенства, польскіх грамадскіх арганізацый, афіцэры і агенты польскіх спецслужбаў. З Яраслаўскага палітычнага ізалятара, Бутырскай турмы ў Мінскі канцлагер везлі групы асоб, прызначаных для абмену. Ксёндз Іосіф Александровіч адкрываў яраслаўскі спіс.

Жаночае аддзяленне

У кастрычніку 1921 г. у лагеры з’явілася спецыяльнае жаночае аддзяленне. Хоць жанчыны паступалі з самага адкрыцця лагера, з лета нярэдкімі былі зняволеныя з дзецьмі. Яшчэ ў сакавіку было прынята рашэнне збудаваць «жаночы рэтырад у двары на 4 ачкі». Па «ачках» можна здагадацца, якое збудаванне запланавала камісія. Яма пад «рэтырад» была ўжо гатовая.

Склад жанчын-зняволеных у мінскіх турмах да пачатку 1920-х кардынальна памяняўся. Калі раней гэта былі ў большасці зладзейкі, прастытуткі, гаспадыні прытонаў, дык цяпер, па сведчанні наглядчыка, «дамы пайшлі культурныя». Усе гэтыя «дамы» апынуліся ў лагеры па палітычных матывах. У перыяд, які разглядаецца, хваля арыштаў жанчын была на ўздыме. Арышт жанчыны, па сутнасці, азначаў разгром сям’і…

Пабудова канцлагернага сацыялізму

У рапарце на імя наркама ўнутраных спраў камендант канцлагера наракаў на цяжкасці з уладкаваннем гаспадаркі падпарадкаванай яму ўстановы. Дэфіцыт цвікоў, электраправодкі, лямпачак і іншых неабходных рэчаў прымушаў Восіпава абіваць парогі ЧК у надзеі атрымаць што-небудзь з рэквізаванага ў грамадзян дабра, стукацца ў вайсковыя кабінеты, асабліва забеспячэнскія, самыя багатыя на той момант. Усе выдаткі і інвестыцыі акупяцца і абяцаюць немалыя выгады, запэўніваў начальства высокіх кабінетаў Восіпаў. «Паралельна з клопатамі аб хутчэйшым абсталяванні лагера, — маляваў ён прывабную карціну будучыні, — я пачаў рыхтаваць глебу для арганізацыі майстэрняў: 1) кравецкай, 2) шавецкай, 3) кравецка-рамонтнай. Майстэрні гэтыя я планую выкарыстоўваць выключна на забеспячэнне Чырвонай Арміі», — абяцаў камендант, вылучыўшы апошнюю фразу рапарта вялікімі літарамі.

Відаць па ўсім, Восіпаў быў на сваім месцы і відавочна не без арганізатарскіх талентаў. Не прайшло і двух тыдняў, як часткова былі вырашаныя праблемы з транспартам: у лагер паступіла сем «карослівых коней», спісаных з вайсковых частак і ветлазарэта. Вайсковае начальства таксама адчула свой інтарэс. Надзвычайны ўпаўнаважаны Савета абароны дамовіўся з камендантам на пашыў абмундзіравання і выраб абутку для голых і разутых чырвонаармейцаў. Для лагернай майстэрні вайсковыя забеспячэнцы вылучылі 20 швейных машын і сёе-тое з шавецкага рыштунку. Акрамя таго, упаўнаважаны не пашкадаваў 2 тысячы пудоў «рыззя-адзення», якое пасля «дэзынфекцыі і дбайнага сартавання павінна паступіць у папраўку». Восіпаў паціраў рукі перад захапляльнай перспектывай лагернай вытворчасці «з велічэзнай прадукцыйнасцю» жаночай, у асноўным, працы. «Падрабязны план выкарыстання рабсілы ў майстэрнях будзе падрыхтаваны пасля арганізацыі такіх», — запэўнівала яго тлумачальная запіска на палях рапарта. Аб нормах выпрацоўкі і «тэхналогіях вытворчасці» адміністрацыя лагера запытвалася ў адпаведных наркаматах. Лагерных тэхнолагаў кансультавалі спецыялісты з аб’яднанняў Белскура і Беладзенне. Краўчыха-зняволеная павінна была пашыць за дзень (8 гадзін) 4 камплекты летняга абмундзіравання або сподняй бялізны 3 з паловай камплекты.

Малая Сляпянка — маёнтак ЧК

Нявольнікі лагера дзяліліся на групы: з правам вываду на знешнія працы і без права выхаду за калючы дрот. Асуджаныя па палітычных артыкулах у асноўным былі пазбаўленыя магчымасці працаваць за межамі лагера і занятыя былі ў майстэрнях. Тыя ж, хто выходзіў пад канвоем за тэрыторыю ў вялікіх і малых групах, давалі падпіску пра кругавую паруку. За ўцёкі аднаго з групы каралі ўсіх.

Больш як траціна зняволеных была занятая на сельгасработах у маёнтку Малая Сляпянка. Дамова аб арэндзе маёнтка была падпісаная з павятовым зямельным аддзелам 11 сакавіка 1921 г. на тры гады. Для наркамата ўнутраных спраў арганізатары лагера падрыхтавалі грунтоўны даклад аб неабходнасці выдзялення кавалка зямлі для вытворчасці сельгаспрадукцыі ў першую чаргу для сваіх патрэб. Падбіраліся надзелы недалёка ад горада па прычыне недахопу канваіраў. Маёнтак знаходзіўся за 3 кіламетры ад тагачаснай мяжы Мінска (паблізу цяперашняй Нацыянальнай бібліятэкі), пры Волменскім і Барысаўскім гасцінцах. 14 сакавіка Мінскі ўземаддзел выдзеліў канцлагеру ў апрацоўку 150 дзесяцін зямлі з маёнтка Малая Сляпянка і Хітрова.

Дакумент перадае тое пачуццё глыбокага задавальнення, з якім новыя гаспадары апісвалі былыя ўладанні памешчыка Паўла Хітрова. Малая Сляпянка прыцягнула ўвагу сілавікоў «добрым абсталяваннем, …шырокімі жылымі і нежылымі памяшканнямі…», два флігелі і пяць драўляных дамоў былі ў нядрэнным стане, іх вырашана было выкарыстоўваць пад кватэры арыштаваных і канвою. «Фруктовы сад (400 дрэў) вельмі закінуты, — адзначыла камісія. — Панскі дом размешчаны вельмі маляўніча на вяршыні пагорка сярод запушчанага саду і парку, ён мае патрэбу ў капітальным рамонце», — апісваў прыгажосць і праблемы маёнтка новы кіраўнік, нехта Ткачэвіч. Было вырашана часу не губляць, «25—30 чалавек арыштаваных канцлагера пачнуць працы пад наглядам спецыяліста». Асноўныя кірункі сельгасвытворчасці былі вызначаны адразу: агародніцтва, птушкагадоўля, свінагадоўля, жывёлагадоўля і трусагадоўля.

У жніўні 1921 г. на палях і агародах маёнтка працавала 679 чалавек.

Энкавэдыстаў прэміравалі бульбай

Восенню ў маёнтку Мінскага канцлагера сабралі добры ўраджай. Каб падзяліць агуркі, капусту і іншую гародніну, вырашчаную працаю зняволеных, 26 верасня засядала спецыяльная камісія з прадстаўнікоў аддзела прымусовых работ, міліцыі, наркамата харчавання, арміі. Палічылі — і «пусцілі слязу»: пасля абавязковых паставак і кампенсацыі харчовага падатку заставалася зусім няшмат. Затое ў вялікай колькасці сабралі бульбы. Бульбай было вырашана прэміраваць супрацоўнікаў НКВД, якія, як абвяшчае пратакол, «панеслі асаблівыя працы па арганізацыі і апрацоўцы маёнтка». Яшчэ адна спецыяльная камісія павінна была размеркаваць 200 пудоў бульбы. Да пратакола прыклалі спіс тых, хто асабліва адзначыўся на гэтых «сельгасработах». Наглядчыкі таксама галадалі і прасілі выдзеліць ім пайкі.

Адміністрацыя лагера адзначыла «выдатную працу зняволеных», хоць некаторыя «зусім голыя і босыя». І галодныя. Норма харчавання зняволенага лагера на ліпень 1921 г. складала: хлеба — 1 фунт (0,4 кг), крупаў — 32 залатнікі (1 залатнік — 4,25 г), мукі падкалотнай 1 і 3/5 фунта, тлушчу — 4 і 4 / 5 залатніка, цукру — 1 фунт, чаю — 1/5 залатніка. Нормы былі і на соль, перац, лаўровы ліст. Усё ў разліку на месяц! Няцяжка палічыць, што гэта вельмі мала. Досвед лагернага перавыхавання сведчыць, што пры наяўнасці адпаведных умоў ператварэнне ўчорашняга мяцежніка ў раба адбываецца вельмі хутка.

У верасні кіраўніцтва лагера падвяло некаторыя вынікі кіпучай работы. На прадпрыемствах і ўстановах лагера, у маёнтку М. Сляпянка было занята 13730 чалавек. (Зняволеныя Мінскай турмы таксама прыцягваліся.) У лагеры былі арганізаваны цяслярная, кравецкая, кавальская, шавецкая майстэрні і асобна пры маёнтку — рымарская, кавальская, бляшаная. Частку ўраджаю вырашана было абмяняць на неабходныя інструменты. За пераносны горан і кавадла грамадзяніну Пазняку аддалі 28 пудоў бульбы, 10 пудоў капусты, 5 пудоў бручкі і пуд морквы.

Да надыходу халадоў планавалі абнесці плотам маёнтак, зашкліць памяшканні, перанесці катлы, прызначаныя для гатавання ежы вязням, у адрамантаваныя дамы, перакласці печы. Уладкоўваліся надоўга, патрэба ў дармавой працоўнай сіле была велізарнай.

…і сумачка жонкі наркама

Мінск імкліва бюракратызаваўся. Па разнарадцы зняволеных на працы можна скласці спіс устаноў горада, колькасць якіх здзіўляе. Практычна ўсе ўстановы рэспубліканскай улады падавалі заяўкі: у першую чаргу ўсе аддзелы Цэнтральнага дома камунальнай гаспадаркі (Камгаса), усе партыйныя структуры ад Цэнтральнага Бюро да раённых аддзелаў, Саўнаркам, галіновыя наркаматы, вядома, ЧК і НКВД, штаб асаблівага прызначэння Рэсбел, Працоўна-сялянская інспекцыя.

Доўгім быў спіс гарадскіх устаноў і прадпрыемстваў: гарвыканкам, працоўная арцель «Ластаўка», серабранскі раённы клуб, Дом адпачынку №1, дзіцячы дом -камуна №2, Гарадская камісія дапамогі галадаючым, электрастанцыя, Белторф, Белкустпрам, 1-я бел. працоўная арцель, руска-ўкраінская мірная дэлегацыя і інш.

Ва ўстановах адзначаліся выпадкі крадзяжу вязнямі, якія працавалі там па разнарадцы. Асабліва кіраўніцтва лагера адзначыла крадзеж сумачкі ў канцылярыі Жансавета. Радыкюля пазбавілася (страшна сказаць!) пракурор Соф’я Шамардзіна, жонка наркама ўнутраных спраў Язэпа Адамовіча, перад якім дрыжала лагернае начальства.

«Рабін Капялевіч ладзіць бурныя малебны»

Хто сядзеў? У лагер траплялі як за канкрэтную «віну» перад новай уладай, так і проста «падазроныя». Так, «Іваноўская Марыя Іосіфаўна, паступіла ў лагер 13 ліпеня 1921 г., 23 гады, дваранка, паходзіць з вёскі Суднікі Койданаўскай воласці. Беларуска, каталічка, мае хатнюю адукацыю. Арыштаваная як падазроная. Выпіска з прысуду рэўтрыбунала ад 7 ліпеня 1921 г. «Заключыць у канцлагер як падазроную на 1 год».

Заклапаціўшыся «рацыянальным выкарыстаннем працы зняволеных» (цытата з рапарта), камендант Восіпаў прапанаваў наркаму ўнутраных спраў ССРБ, згаданаму Адамовічу, сваю кваліфікацыю працоўнай сілы нявольнікаў, структураваўшы іх па артыкулах КК. «…Зняволеных, — з энтузіязмам рапартаваў ён, — можна смела падзяліць на 4 асноўныя групы: 1) прафспекулянтаў, бандытаў, к/р (контррэвалюцыянераў — аўт.) і закладнікаў, 2) савсупрацоўнікаў, асуджаных за сабатаж, злачынства па пасадзе і інш., 3) кваліфікаваных рабочых і 4) работнікаў зямлі». Першую групу начальнік лагера прапаноўваў «кінуць усю цалкам на цяжкія фізічныя працы», каб не заставалася ні часу, ні сіл на барацьбу з рэжымам. Другая — па абставінах (свае ўсё-такі). Трэцяй групе прадпісвалася праца ў майстэрнях. Чацвёртую «я меркаваў бы выкарыстоўваць у яе звыклай абстаноўцы» — па-гаспадарску распараджаўся новымі рабамі начальнік. Пазней лагерны кантынгент папоўніўся «нэпманамі», крымінальнікамі-рэцыдывістамі, савецкімі апаратчыкамі, асуджанымі за растрату, вайскоўцамі і нават службоўцамі асобых частак ЧК, якія прадавалі «сакрэты» замежным шпіёнам.

Восіпаў забыўся згадаць маленькую групу святароў. Слуцкія праваслаўныя, ігуменскія каталіцкія служкі Бога, прадстаўнікі іншых канфесій перыядычна аказваліся ў былым кляштары. «Рабін Капялевіч, — скардзіліся наглядчыкі, — збірае цэлы натоўп зняволеных і ладзіць бурныя малебны». Пасля чаго з’явілася забарона маліцца каму б там ні было.

Паўстанцы і іх укрывальнікі

Лагерны кантынгент у Мінску меў сваю спецыфіку. Контррэвалюцыянеры — балахоўцы, зеленадубцы, савінкаўцы, партызаны шматлікіх антысавецкіх атрадаў Караткевіча, Моніча, Хвядашчэні і іншых сялянскіх важакоў — засялілі былыя манаскія келлі. Шарагоўцы арміі Булак-Балаховіча (напрыклад, 40-гадовы Сямён Тушынскі з Мазыршчыны), маладыя хлопцы з Прусінава Мінскага павета Міхаіл Каралецкі і Іосіф Луцэвіч ужо ў ліпені паступілі ў лагер. Паўгода балахоўцаў дапытвалі ў падвалах ЧК.

У канцы жніўня 1921 г. абрынуліся планы антысавецкіх арганізацый на ўсеагульнае паўстанне. Тэрыторыяй, дзе павінны былі разгарнуцца баі, меркавалася Міншчына. Ігуменскі павет разглядаўся як калідор для паходу на Маскву. У верасні 1921 г. дзясяткі зеленадубцаў і савінкаўцаў, арыштаваных у Мінску пасля правалу мінскага антысавецкага падполля, папоўнілі шэрагі зняволеных як у турме, так і ў лагеры. Прадстаўнікі літаральна ўсіх гарадскіх слаёў, творчай інтэлігенцыі вымушаныя былі працаваць у майстэрнях, на фермах і гародах лагера.

Практычна ўся Ігуменская арганізацыя Народнага саюза абароны Радзімы і Свабоды (НСЗР ІС), у большасці служачыя гарадскіх устаноў, таксама апынулася ў мінскіх месцах зняволення. Памешчыца Алена Іётка была зняволена ў келлі кляштара «за ўкрывальніцтва бандытаў» у сваім маёнтку ў вёсцы Волма. Асноўныя фігуры ігуменскага падполля, камандзіры Паўночна-Мінскай паўстанцкай партызанскай брыгады і іх сваякі, паступілі ў лагер пасля шматмесячнага знаходжання ў падвалах ЧК і на турэмных нарах. Іван Урбановіч быў арыштаваны за арганізацыю ўцёкаў дачкі Вольгі і зяця, вядомага арганізатара партызанскіх атрадаў Міхаіла Жылінскага. У лагеры апынулася жонка кіраўніка партызанскага аб’яднання каравокая рабаціністая (дае яе партрэт турэмная анкета) сялянка з вёскі Курганы Ігуменскага павета Антаніна Лабукова. Яе муж, Гаўрыла Кіруцін, хлопец іх Ардатаўскага павета Ніжагародскай губерні, вядомы баявік, узяў прозвішча жонкі ў якасці атаманскага псеўданіма. Маленькая малапісьменная 28-гадовая сялянка была асуджаная выязной сесіяй рэвваентрыбуналу 4-й Смаленскай дывізіі. «За дапамогу» агенту НСЗРіС Лабукову пацярпела і мінчанка Аляксандра Сакалова. 52-гадовая ўдава, сівая, у зморшчынах, як апісвае бедную жанчыну архіўная турэмная справа, паступіла ў лагер, больш за год адмучыўшыся ў ЧК і турме. Рэвтрыбунал «знайшоў, што Сакалова ў жніўні 1921 г. прыняла і схавала ў сябе на кватэры агента, ён жа начальнік Паўночна-Мінскай групы партызанскіх атрадаў Лабукоў-Кіруцін, ведаючы аб прыналежнасці яго да гэтай арганізацыі».

Як у турме, так і ў лагеры назіралася вялікая канцэнтрацыя жыхароў Случчыны. Складаецца ўражанне, што ўлада актыўна зачышчала мяцежны павет пасля паўстання 1920 г.

Большасць арыштантаў выклікала пэўную цікавасць як адукаваныя кампетэнтныя спецыялісты. У справах зняволеных была нават графа «майстэрства». Людзі пісалі пра сябе рознае: краўчыха, электрык, шавец і нават «універсал», як вызначыў свае таленты Ян Валійскі, асуджаны за ўкрывальніцтва разведчыцы «Зялёнага дуба» Ганны Доўгерд.

Пасля вынясення прысуду доктару, вядомаму ў Мінску псіхіятру Сямёну Валачковічу, наркамат аховы здароўя закідаў ЧК просьбамі дазволіць лекару выходзіць на працы за межы лагера, у гарадскую бальніцу. На тую акалічнасць, што Валачковіч быў сваяком атамана Дзергача і жыў у доме Адамовічаў пасля ад’езду іх у Польшчу, уладам давялося заплюшчыць вочы.

Паабяцаў намаляваць Троцкага і ўцёк

За ўцёкі ў першы раз уводзілася павелічэнне тэрміну зняволення ў дзесяць разоў, а за другія Рэвалюцыйны трыбунал меў права ўжыць расстрэл. Але з лагера беглі ўсё адно. Лягчэй за ўсё было арганізаваць уцёкі, калі група зняволеных выводзілася на працы ў горад. Канваір па вяртанні мог саступіць просьбам пастаянна галодных арыштантаў і дазволіць схадзіць на базар купіць ежы. У прыцемках часта вярталіся 9 чалавек з 10.

Цікавая гісторыя апісваецца ў рапарце каменданта лагера ад 3 ліпеня 1921 г. Малады мінчук-зняволены Самуіл Міндлін падахвоціўся намаляваць партрэты Леніна і Троцкага для лагернага клуба. Па дарозе ў Культкамісію па пэндзлі і фарбы «мастак» збег. Пасля ўцёкаў Міндліна ў лагеры рэжым стаў больш жорсткім: увялі праверку перапіскі, ператрусы пасля вываду на працу і вяртання ў лагер. Па прычыне малой колькасці аховы, вязняў, схільных да ўцёкаў, перавялі ў ДОПР. Камендант лагера звярнуўся ў НКВД з просьбай памяняць вартавую каманду канцлагера, бо паміж наглядчыкамі і зняволенымі нарадзіліся «амаль роднасныя адносіны», таму пачасціліся ўцёкі. Беглі і жанчыны, асабліва тыя, хто воляю лёсу з расійскіх губерняў апынуўся ў Беларусі. Беглі ў стане крайняга адчаю, псіхічнага засмучэння. Лёс жанчын у лагеры быў вельмі незайздросным, вельмі ўразлівым. Суцяшала толькі тая акалічнасць, што тэрміны былі параўнальна невялікімі. Цяжарных «за адсутнасцю належных гігіенічных умоваў» адпускалі дадому. Амністыя да 8 Сакавіка давала надзею многім жанчынам датэрмінова апынуцца на волі.

Сістэма прымусовай працы ў 1918—1922 гг. стала, па сутнасці, адной з асноў новага савецкага грамадства. Ленінскі ўрад планамерна насаджае сістэму прымусовай працы. Мінскі лагер — толькі адзін у павуцінні дагулагаўскай прымусовай сістэмы працы. У працах Леніна дастаткова выказванняў «аб карысці» канцлагераў. Канцлагер з 1922 г. называўся ўжо лагерам прымусовай працы. Ён не быў такім жудасным, як гулагаўскія лагеры, аднак падобныя ўстановы — іх родапачынальнікі.

Паўстанцы і людзі з вышэйшай адукацыяй

Пра кантынгент вязняў можна меркаваць з пратакола пасяджэння Калегіі ЧК Беларусі ад 30 кастрычніка 1921, у якім ёсць спіс асуджаных на год канцлагера.

Сцяпан Тэраўскі, Мінск, 55 год
Зінаіда Кароль, Слуцк, 20 год
Марыя Ківула, Слуцк, 20 год
Рыгор Канстанцінаў, Херсонская губ., 45 год
Андрэй Бялевіч, Петраград, былы дваранін, прапаршчык старой арміі, 29 год
Леанід Вячорка, Слуцк, 28 год, сын святара, адукацыя вышэйшая
Васіль Тышкевіч, Слуцк, 26 год, электрамеханік
Пятро Багдашын, Слуцк, 32 гады, скончыў універсітэт у Кіеве
Аляксандр Дзятловіч, Какорычы (Случчына), паручнік старой арміі, 27 год
Надзея Белагаловік, Слуцк, 34 гады, абвінавачана за ўдзел у падпольнай антысавецкай арганізацыі і шпіянаж

Лагерныя могілкі

Паводле ўскосных звестак, пры сценах цяперашняй гасцініцы «Манастырская» знаходзяцца шматлікія пахаванні вязняў. У дакументах сустракаецца назва месца апошняга іх прытулку — могілкі «Брацкія», шматзначная назва.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Палітыка і грамадства
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Памёр архітэктар Алег Вараб'ёў — аўтар будынка Калійнай кампаніі, комплекса «Фалькон»
«Я ўжо не думаў, што гэты дзень прыйдзе». Праз 43 гады з амерыканскай турмы вызвалілі чалавека, які быў памылкова асуджаны
Яшчэ 700 чалавек падалі заявы аб добраахвотным вяртанні ў іракскі Курдыстан
Суд адмовіў у пераводзе палітзняволенага музыканта Ігара Банцара з «хіміі» ў калонію
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх