Грамадства3434

«Мы выпісваем тое, што выдае дзяржава» — навошта мінскія школы выпісваюць партыйную газету «Камуніст Беларусі»?

Як высветлілася, мінскія ўстановы адукацыі масава падпісваюцца на партыйнае выданне камуністаў, каб «усебакова валодаць інфармацыяй».

За спіс «рэкамендаванай» прэсы адказваюць у галоўным упраўленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы Мінгарвыканкама. Праўда, там паведамілі, што «Камуніст Беларусі» сярод рэкамендаваных выданняў адсутнічае.

Але ж газету мінскія школы сапраўды выпісваюць.

«Гэта мы выпісваем за школьныя грошы, там шэраг выданняў. Яны патрэбныя нам для агульнага развіцця. Мы выпісваем выданні, каб валодаць інфармацыяй з розных бакоў. І гэтыя выданні ні класных, ні дзяцей не датычныя. Гэта метадычная падборка, але ні якім чынам не прапаганда», — распавяла Анжаліка Казлоўская, завуч па выхаваўчай працы мінскай школы №162.

Прыкладна тое ж самае адказалі і ў адной са сталічных гімназій.

«Гэтыя выданні наш асабісты выбар. Мы — гімназія, у нас фінансавая незалежнасць ад упраўлення адукацыі. І выданні, у тым ліку і «Камуніст Беларусі», мы выпісваем за грошы школы, якія зарабілі платнымі паслугамі, — паведаміла «Нашай Ніве» Наталля Шурдзякова, завуч па выхаваўчай працы.

Але ж навошта ў школе выданне беларускіх камуністаў?

«А як вы думаеце? Дзеці якія рыхтуюцца стаць у будучым высокаадукаванымі людзьмі і вельмі добра арыентавацца ў палітыцы — яны могуць ведаць, хто такі камуніст у Беларусі? Адкуль ім гэта ведаць? — задалася пытаннем Шурдзякова. — Калі ў нас апазіцыйныя структуры праводзяць свае гэтыя сходкі, гуляюць па ўсім Мінску, то ім можна, а выпісаць дзяржаўны сродак масавай інфармацыі, то ў некага трэба спытаць дазволу?».

Праўда, на пытанне, ці выпісвае гімназія іншыя партыйныя выданні, завуч не адказала.

«Мы выпісваем тое, што выдае дзяржава, разумееце? Мы дзяржаўная ўстанова адукацыі і выпісваем дзяржаўныя срокі масавай інфармацыі!», — паведаміла яна.

Нагадаем, заснавальнік газеты — Камуністычная партыя Беларусі, а ніяк не дзяржава.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць