Сыктыўкарскі блогер Сава Цярэнцьеў быў асуджаны да аднаго году ўмоўна. Паводле рашэньня, якое было прынятае 7 ліпеня гарадзкім судом, хлопец прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 282 УК РФ, за распальваньне сацыяльнай варожасьці праз Інтэрнэт.

Справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal’е. Год таму terentyev напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх «фрэндаў». Празь некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні да пэўных сацыяльных груп».

Паводле Generation.bY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0