Хутка Каляды i Новы год — час, калі ўсе, асабліва дзеці, чакаюць цудаў. А тыя абавязкова здараюцца з кожным, хто ў іх верыць. 

А хто ён такі — герой сучаснай навагодняй казкі? Кніга «Бася і Піглас» адказвае на гэтае пытанне. Піглас — даволі вядомая істота, што выглядае як птушка і вока адначасова. Пігласа можна ўбачыць на буцінанках маладой беларускай мастачкі Надзі Букі. Незвычайны персанаж, які жывіцца драўлянымі прышчэпкамі і размаўляе бурбалкамі, сустракаецца ў большасці карцін аўтаркі. Цяпер ёсць магчымасць пазнаёміцца з ім бліжэй.

У кнізе «Бася і Піглас» Надзя Бука апісвае гісторыю нараджэння казачнай істоты. Гэтая кніга распавядае пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Адметна, што Надзя Бука — таксама аўтарка ілюстрацый. Мастачка працягвае традыцыі найцікавейшых замежных пісьменнікаў: Антуан дэ Сент-Экзюперы аздабляў сваімі малюнкамі кнігу «Маленькі прынц», а Тувэ Янсан намалявала Мумітроляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0